Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Віруальны музей

Экспанаты музея  Адкрыццё музея


Галоўная мэта работы школьнага этнаграфічнага музея адлюстравана у наступных словах Петруся Броўкі:

Трэба ведаць-сэрца просіць,
Як дзядам,бацькам жылося...
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа зерні
Рассявалі чорнай жменяй...
Трэба ведаць...І пра тое,
Што спявалі,у што гулялі,
Апраналі што? Якое?...
Трэба ведаць! Сэрца просіць!

П.Броўка

 ПАШПАРТ МУЗЕЯ

 Назва установы, у якой арганізаваны музей  Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №9 г.Слуцка"
 Назва музея  Музей этнаграфіі
 Профіль музея  Этнаграфічны
 Адрас, тэлефон  г.Слуцк, вул. Леніна,327,т. 6-16-16, 6-18-77
 Кіраўнік музея  Шаціленя Кацярына Мікалаеўна
 Дата адкрыцця музея  24.11.2011 загад №236 ад 24.11.2011 года
 Агульная плошча музейнага памяшкання  54 м2
 Асноўныя экспазіцыі музея:
  • Чырвоны кут. 
  •  Ткацтва. 
  •  Куток гаспадыні. 
  •  Куток гаспадара. 
  • Аб чым спявае ганчарны круг.
  •  Колькасць экспанатаў (2014 год)  Усяго 135
    Асноўнага фонду 120

      Пералік найбольш каштоўных экспанатаў:

    1. Ікона Прасвятой Багародзіцы. 
    2. Дзіцячая каляска на драўляных колах. 
    3. Жорны. 
    4. Станок, на якім выточвалі верацёны. 
    5. Ложак.

      Накірункі дзейнасці музея

    • культурна-асветніцкая дзейнасць:
      пасяджэнні з мэтай вывучэння гісторыі беларускага народа,быларускай нацыянанальнай культуры,народных абрадаў і традыцый, вуснай паэзіі беларускага народа, гульняў, дасягненняў у Фальклоры;
    • пошукавая і даследчая дзейнасць:
      збор фальклорнага матэрыялу і экспанатаў для школьнага музея з дапамогай навучэнцаў і іх бацькоў,арганізацыя фальклорных экспедыцый па сваім рэгіёне.
    • творчая дзейнасць:
      знаёмства з тэхналогіяй вырабу беларускай лялькі.
    • развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў:
      падрыхтоўка і правядзенне нацыянальных святаў і абрадаў.

    Раздзелы сайта