Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2018

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 19 па 24 лютага ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Дала мне маці гэту мову…”Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны.

   Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

   Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі павышэнню цікавасці вучняў да вывучэння прадмета, паглыбленню ведаў па беларускай мове і літаратуры, развіццю моўнай культуры, выхаванню любові да гісторыі беларускага народа.

   Апошні дзень беларускай мовы і літаратуры завяршыла інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднай мовы”. У ёй прынялі удзел вучні 5 класаў. У ходзе мерапрыемства гучала роднае слова на тэму радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы. Вучні яшчэ раз зразумелі, што без мовы не будзе беларускага народа. Яны пажадалі, каб беларуская мова гучала заўсёды з нашых вуснаў, каб яна заставалася такой мілагучнай, каб яе пачулі нашы нашчадкі.

 

Другія фотаздымкі

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта