Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

Ва ўстанове адукацыі прайшлі розныя мерапрыемствы: інформ-дайджэст “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, квэст “Таямніцы беларускіх слоў”, акцыя “Смак беларускай мовы”, літаратурныя чытанні “Слова пра мову”.

 Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

              21 лютага адзначаецца  Міжнародны  дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшлі розныя мерапрыемствы: інформ-дайджэст “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, квэст “Таямніцы беларускіх слоў”, акцыя “Смак беларускай мовы”, літаратурныя чытанні “Слова пра мову”. Вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі прынялі актыўны удзел у мерапрыемствах.  Увесь дзень  у  школе  гучала роднае слова на тэму радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы.

   Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ — такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

Другiя фотаздымкi тыдня

                           

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта