Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2021

« Напісанае застаецца…»

Для кожнага жыхара Беларусі першая  нядзеля  верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку –  нацыянальнае свята  беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.


     Дзень беларускага пісьменства і друку стаў традыцыйным і ў нашай школе. Вось і сёлета на пачатку вучэбнага года гэтае свята сабрала вучняў 6,7 і 9 класаў. Усе вучні маглі агледзець выставу кніг «Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях». Дзецям былі прадэманстраваны відэафільмы «Францыск Скарына» і «З гісторыі кнігадрукавання». Самыя актыўныя вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне «Ёсць такія імёны…». Свята прайшло цікава і запамінальна.

Расінская Г.М.

Кандраценя А.Л.

Шаціленя К.М.

Разделы сайта