Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.01.2016

Конкурс чытачоў «Роднай прыроды цудоўныя чары»

23 студзеня 38 удзельнікаў конкурсу чытачоў «Роднай прыроды цудоўныя чары» распачалі свой аповед пра родную прыроду. За іх хваляваліся бацькі, якія прысутнічалі на свяце.

Беларуская мова вельмі мілагучная, спеўная, прыгожая.  Нездарма многія беларускія паэты прысвяцілі ёй свае вершы. Роднай  прыроды цудоўныя  чары... Гэтая назва гучала ў радках вершаў ціхім шолахам лісця ў лесе, вясёлай гаворкай рачулкі, чыстай расой на прыгожых кветках, якія заўсёды радуюць вока, развітальным курлыканнем журавоў у восеньскім небе, вясёлым гоманам дзяцей падчас  конкурсу чытачоў вершаў на роднай беларускай мове.  Малодшыя школьнікі старанна і адказна рыхтаваліся да конкурсу: чыталі кнігі,  выбіралі  вершы, вучыліся  выразна  іх чытаць, расказваць на памяць.

Другiя фотаздымкі

Журы падвяло вынікі, вызначыла пераможцаў. Усе канкурсанты атрымалі граматы і сертыфікаты ўдзельнікаў. Напрыканцы свята Алена Уладзіміраўна Гаўрыловіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, прапанавала больш актыўна чытаць творы на роднай мове і  падзякавала вучням і бацькам за актыўны ўдзел у мерапрыемстве, якое праходзіла  ў навучальнай установе ў рамках месячніка экалагічных ведаў «Прырода і чалавек»  і Года культуры.

Ж.А.Валетка,
каардынатар  конкурсу

 

 

Разделы сайта