Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.02.2016

“Я – даследчык”

Як зрабіць штучны снег? Чым карыснае снеданне? Блізняты – якія мы? Ці можа вада рухацца ўверх? Ці есць у вады “скура”? На гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавалі знайсці адказы юныя вучоныя, сабраўшыся са ўсіх куточкаў Случчыны на шосты раённы конкурс даследчых работ малодшых школьнікаў “Я – даследчык”, які прайшоў 6 лютага на базе ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Слуцка”

Практыка работы з малодшымі школьнікамі паказала, што трэба выяўляць і падтрымліваць таленавітых вучняў з самага ранняга ўзросту. У рабоце з інтэлектуальна адоранымі дзецьмі галоўнае – як мага больш далучыць іх да даследчай дзейнасці, навучыць іх аналізаваць з’явы, рабіць высновы. Вучань не атрымлівае веды ў гатовым выглядзе,а пазнае свет праз назіранне, эксперымент, даследаванне. І чым большую колькасць метадаў пазнання ён асвоіць, тым больш паспяховым будзе ў жыцці.

Асноўнымі задачамі конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Я – даследчык” з’яўляюцца садзейнічанне развіццю творчай даследчай актыўнасці малодшых школьнікаў, фарміраванне ў іх навуковай карціны свету, стымуляванне інтарэсу да вучобы і навукі. На адкрыцці мерапрыемства Бандарэнка А.І., галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму, і Мігаленя І.Б., метадыст вучэбна-методычнага кабинета аддзела адукацыі, спорту і турызму, адзначылі, што арганізацыя і правядзенне конкурсу – гэта заканамерны этап у забяспячэнні пераемнасці ў рабоце з адоранымі дзецьмі, дэманстрацыя эфектыўнасці даследчага падыходу ў адукацыі, рэзультатыўнасці пазнавальнай дзейнасці. Яны павіншавалі ўдзельнікаў конкурса са святам і пажадалі ім поспехаў.

У раённым конкурсе даследчых работ малодшых школьнікаў “Я – даследчык” прынялі ўдзел 43 вучні 1 – 4 класаў з гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі. Удзельнікі конкурсу працавалі ў секцыях “Прыродазнаўства”, “Гуманітарныя веды”, “Фізіка, матэматыка, тэхніка”. Адзін з галоўных крытэрыяў ацэнкі дзіцячых работ – уласнае жаданне дзіцяці спазнаць штосьці новае. Гэта юныя даследчыкі змаглі прадэманстраваць падчас стэндавай  прэзентацыі даследчых работ. Малодшыя школьнікі абаранялі сваё уменне самастойна мысліць, дэманстравалі валоданне даследчымі здольнасцямі. З якой выдумкай і мастацкім густам былі аформлены работы некаторых вучняў! Журы, ў склад якога ўваходзілі спецыялісты, метадысты РАА, настаўнікі хіміі, біялогіі, пачатковых класаў, ацэньвала арыгінальнасць, наяўнасць даследчага кампанента, якасць прадстаўлення работы. Пад увагу журы бралася добрае маўленне, свабоднае валоданне матэрыялам, уменне аргументавана даказваць свой пункт гледжання, адказваць на пытанні. А тэмы конкурсных работ былі самыя разнастайныя. Малодшых школьнікаў цікавіў свет жывёл і казкі пра іх, уласцівасці вады і ці ёсць у яе памяць. Рабяты спрабавалі знайсці цудадзейнаю сілу солі, вывучалі паходжанне назваў родных вёсак. Юныя даследчыкі тлумачылі пра тое, як стварыць штучны снег у хатніх умовах.

Праграма конкурснага дня была вельмі насычанай. Пакуль журы падводзіла вынікі, для удзельнікаў былі прадугледжаны хвілінкі адпачынку. Падчас забаўляльнай праграмы дзеці і госці атрымалі добры настрой.

Па выніках конкурсу былі вызначаны дыпламанты. Бандарэнка А.І. і Мігаленя І.Б. павіншавалі прысутных са святам, уручылі салодкі падарунак. Кожны школьнік атрымаў пасведчанне ўдзельніка. А пераможцамі конкурса сталі: Крупская Святлана, вучаніца 2 класа (ДУА “Гімназія № 1”, кіраўнік Цыўля С.М.), Мурзіна Марыя, вучаніца 3 класа (ДУА “Гімназія № 1”, кіраўнік Понтус Л.А.), БізюкДамініка, вучаніца 3 класа (ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слуцка”, кіраўнік Коршак Т.А.), Котава Валерыя (ДУА “Лучнікоўская сярэдняя школа”, кіраўнік Лапец Л.П.). Менавіта яны будуць прадстаўляць Случчыну на абласным этапе конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Я – даследчык”.

Другія фотаздымкі

На закрыцці мерапрыемства Бандарэнка А.І і Мігаленя І.Б. адзначылі высокі ўзровень ведаў і падрыхтоўку юных даследчыкаў, выказалі пажаданне не спыняцца на дасягнутым, бо даследаванне – гэта пошук і, каб ён быў плённым, неабходна быць зацікаўленым у тым, чым займаешся. А гэта значыць, што наперадзе новыя даследаванні, сустрэчы, конкурсы. Поспехаў вам, юныя зорачкі Случчыны!

Валетка Ж.А.

Разделы сайта