Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2017

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага вучні 2 “А” класа прынялі ўдзел у акцыі “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”.

     Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. На працягу дня другакласнікі размаўлялі, чыталі, пісалі самыя дарагія сэрцу словы на роднай мове. Цікавай стала сустрэча малодшых школьнікаў з часопісам “Вясёлка”, які святкуе ў красавіку 60 гадоў з дня выхаду ў свет першага выпуску.

Дзень за днём бяжыць хутчэй:
У “Вясёлкі” – юбілей!
Сябруе з часопісам увесь наш клас!
Далучайцеся да нас!

Ж.А. Валетка, класны кіраўнік 2 “А” класа

 

Разделы сайта