Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2014

Міжнародны Дзень роднай мовы у сярэдняй школе №9 г. Слуцк

 У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе №9 г.Слуцка прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы,выхаванню ў падлеткау любові і павагі да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

      Міжнародны Дзень роднай мовы у сярэдняй школе №9 г. Слуцка

     21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы . Для кожнага беларуса гэта сапраўднае свята. У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў сярэдняй школе №9 г.Слуцка прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы,выхаванню ў падлеткау любові і павагі да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
     На працягу тыдня ў 5-11 класах прайшлі класныя гадзіны “Слова роднае,слова спеўнае”. Вучні 6-ых класаў прынялі ўдзел у вусным часопісе ”Не пусцім мову на звод,бо мы беларускі народ”. Цікава прайшла ў 5-ых класах гутарка-віктарына “Наша мова самая мілагучная” .
У бібліятэцы школы была наладжана кніжная выстава “Родная мова – крыніца празрыстая”. 20 лютага 34 вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік-2014”.
    У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры Вуйма Л.В правяла конкурс “Сэрцам роднага слова краніся”. У конкурсе прынялі ўдзел усе жадаючыя . З экспазіцыі”Па ручніку,што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму” вучні даведаліся, што па адметным узоры на ручніку можна пазнаць сваю Радзіму,зазірнуць у гісторыю роднага краю .

     Гісторыя і стан роднай мовы былі галоўнай тэмай літаратурнай гасцёўні “Жыві,роднае слова!”.
    21 лютага настаўнікі,вучні і іншыя працаўнікі школы прынялі ўдзел у акцыях “ Час чытаць на роднай мове”, “ Сёння размаўляем па-беларуску”. З самай раніцы ўсе імкнуліся размаўляюць па-беларуску.
 Калі жывеш на зямлі Беларусі,нельга не шанаваць родную мову,менавіта яна злучае людзей у адзін народ – галоўная тэма мерапрыемстваў,прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Фоторгафии мероприятий 

 

Кандраценя А.Л.

Разделы сайта