Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2018

Незвычайныя шчыглы завіталі да сяброў птушак

Пачаўся год чорнагаловага шчыгла, і ў сяброў птушак клуба АПБ “Крылаты дазор” сярэдняй школы № 9 г.Слуцка як заўсёды шмат работы.

Трэба даведацца пра птушку года як мага больш. Таму вырашылі не толькі чытаць аб асаблівасцях знешняга выгляду і  паводзін шчыгла, але  і  малявалі, ляпілі з салёнага цеста і са снегу, а потым адразу ж  склалі чатырохрадкоўе:

Да  кармушкі  ў  двары

Завіталі к нам   шчыглы.

Ведаюць,  што  спазаранак

Смачны  будзе  ў  іх  сняданак.

Наперадзе ў «крылатых» новыя  цікавыя справы і адкрыцці.Вось і зараз у зімовы час  яны кожны дзень частуюць птушак не толькі каля сваёй хаты, але і на прышкольным двары. Таму вераб’і, вялікія і сінія сініцы ахвотна прылятаюць да  сталоўкі.  А Леры Гурыновіч, сябру АПБ,  пашчасціла ўжо сустрэцца з птушкай года прама на прысядзібным участку.

Да новых сустрэч, птушка года!

Жанна Валетка, 

Разделы сайта