Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2018

Вясна ляціць на крылах птушак

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. 23 сакавіка члены клуба “Крылаты дазор” пяклі з цеста “жаваранкаў”, а потым звалі-гукалі вясну, праганялі зіму, радаваліся вясноваму сонцу і прылёту першых птушак.

Ідзе-крочыць па Беларусі з 1 сакавіка міжнародная кампанія “Жывая вясна”! Вестунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе рабіцца ўсё больш, і паступова колер мапы будзе змяняцца. У гэтым годзе міжнародная кампанія праходзіць пад слоганам «Папярэдзіць сутыкненне птушак са шклянымі паверхнямі!». Любая шкляная паверхня –патэнцыйная небяспека дл яптушак –яны падманваюцца адлюстраваннем кустоў і дрэваў, незаўважаюць перашкоды.

Вяртаюцца з выраю на родную зямлю птушкі, нясуць на сваіх крылах вясну.

Жавароначкі, прыляціце,

Вясну красную прынясіце!

Другія фотаздымкі

 

Ж.А.Валетка,

кіраўнік клуба КД

Разделы сайта