Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2018

“Чарнобыль: памятаць, каб жыць…”

26 красавіка 1986 года... Гэта дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету.

 Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. У гэтым годзе спаўняецца 32 гады з дня Чарнобыльскай катастрофы...

Для вучняў 9 “Б” класа быў праведзены тэматычны інфармацыйны час па тэме “Чарнобыль: памятаць, каб жыць…”, класны час «І боль Чарнобыля нам стукае ў сэрцы». Дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі: Рыгора Барадуліна “ Палын і Чарнобыль”, Генадзя Бураўкіна “ Той чарнобыльскай ноччу”, Сяргея Грахоўскага “Зона маўчання”, Сяргея Законнікава “Чорная быль”, Івана Шамякіна “Злая зорка”, наведалі школьную бібліятэку і азнаёміліся з выставай літаратуры на тэму “Гэты боль не забыць…”, падрыхтаваную бібліятэкарам школы Вуйма Людмілай Васільеўнай. А яшчэ для вучняў быў прапанаваны для прагляду дакументальны фільм “Чарнобыльская катастрофа”.

Расінская Г.М.

Разделы сайта