Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.01.2019

Мы сэрца птушкам аддаём!

Цікава і пазнавальна праходзяць сустрэчы членаў клуба АПБ “Крылаты дазор” ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слуцка”.

Малодшыя школьнікі не толькі самі спасцігаюць таямніцы цудоўнага свету птушак, але і дзеляцца сваімі ведамі з іншымі. 19 студзеня юныя дазораўцы прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Птушкі ля кармушкі” і Усерасійскім флешмобе “Хранители птиц”. Школьнікі загадзя падрыхтаваліся: размясцілі кармушкі на прышкольным участку, распрацавалі меню для птушак з улікам асаблівасцей кожнага віду, падрыхтавалі заданні для квеста “Птушыныя размовы”. У шосты школьны дзень удзельнікам квеста прыйшлося расшыфроўваць назвы месцаў, дзе знаходзіліся падказкі, выконваць розныя заданні. Падчас гульні яны паглядзелі відэафільм “Цікавыя факты пра сінічак”, зняты “дазораўцамі”; вырашылі “кватэрнае пытанне” для птушак зімой; пазнаёміліся з народнымі прыметамі і рэцэптамі птушыных ласункаў; вялі падлік птушак каля кармушак. Юныя арнітолагі нагадалі прысутным, як важна падкормліваць птушак у холад і мароз. Малодшыя школьнікі з задавальненнем вучыліся гатаваць для крылатых сяброў прысмакі, якія потым размясцілі каля кармушак. Чым разнастайным будзе пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да зімовай сталоўкі. Птушкі ведаюць, што кармушкі на гэтым прышкольным участку заўсёды поўныя, бо тут вучацца самыя клапатлівыя і ўважлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі.

Другие фотографии

Жанна Валетка,

кіраўнік клуба “Крылаты дазор”

Разделы сайта