Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2019

“Жывая спадчына народа – мова”

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры 21 лютага 2019 года для вучняў 10 класа прайшла інфармацыйная гадзіна “Жываяспадчына народа – мова”.

 Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Другія фотаздымкі

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Вучні 10 класа далучаюцца да тых, хто думае пра будучыню беларускай мовы, размаўляюць па-беларуску, бо ведаюць, што заўтра наша мова ім, іх дзецям і ўнукам стане неабходнай.

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

 

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

 

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

 

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю  жыцця век.

Віктар Швед

 Расінская Г.М., класны кіраўнік 10 класа

Разделы сайта