Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.03.2019

Свята птушак – Саракі

22 сакавіка на Беларусі адзначаюцца Саракі.

 Меркавалася, што вясна паволі ўступае ў свае правы і дадому вяртаецца 40 выраяў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Члены клуба “Крылаты дазор” захоўваюць гэту народную традыцыю. Яны выпеклі з цеста  птушачак, вадзілі карагод, высока трымалі  печаных птушачак ў руцэ і спявалі веснавыя песні:

Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце.

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела,

Нам хлебушак пераела.

Саракі - гэта  свята птушак.  Выкананне гэтага абраду мела сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду і яшчэ пільней углядзецца высока ў неба: ці не ляцяць  там нашы сябры – птушкі.  Тым самым  прыняць  актыўны  ўдзел  у  міжнароднай  кампаніі “Жывая вясна”.

Ж. А. Валетка,

кіраўнік  клуба  “Крылаты дазор”  

Разделы сайта