Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.04.2019

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка народы дзвюх брацкіх славянскіх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расіі — адзначаюць Дзень яднання. Свята сімвалізуе блізкасць народаў не толькі на гістарычным і культурным, але і на юрыдычным узроўні.

 Пачатак інтэграцыі быў пакладзены ў 1996 годзе. Менавіта тады прэзідэнты абедзвюх краін  Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Роўна праз год быў падпісаны Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіі», які даў новы штуршок працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі.

Сённяшнія падзеі падкрэсліваюць правільнасць выбранага шляху на інтэграцыю. Вынікам  гэтага з’яўляюцца  шматлікія міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы.

На працягу тыдня ў школе праходзяць мерапрыемствы, тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У бібліятэцы арганізуюцца выставы літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку, якія толькі падцвярджаюць важную думку — народы больш моцныя, калі яны разам.

Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і вучні 10 класа. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў сценах навучальнай установы адбыласяі нфармацыйная гадзіна, прысвечаная гэтаму святу «Дзве сястры – Беларусь і Расія».

 Расінская Г.М.

Разделы сайта