Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.05.2019

Рэспубліканскі конкурс «Птушка-арт»: мы зрабілі гэта разам!

17 мая ў межах нацыянальнай кампаніі “Птушка года-2019” вучні нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Птушка-арт».

Рыхтаваліся да конкурсу загадзя: намалявалі на паперы сюжэт, склалі слоган, запрасілі ўсіх жадаючых. Надвор’е не спрыяла ўдзельнікам, але вучні верылі, што ўсё будзе добра. У сярэдзіне дня дождж спыніўся. Самыя ўпартыя не разыходзіліся. 115 маленькіх ўдзельнікіаў -вучняў пачатковых класаў- стварылі на той момант цуд: сілуэт вялікага арляца, і нябёсы даслалі ім сонейка!

Прымай падтрымку нашых сардэц!

Красуй, птушка года-вялікі арлец!

Другія фотаздымкі

Валетка Ж. А.,

каардынатар конкурсу ў школе

Разделы сайта