Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.01.2020

Птушкі ля кармушкі-2020

З 17 па 19 студзеня праходзіла рэспубліканская акцыя «Птушкі ля кармушкі», у якой прынялі ўдзел члены клуба «Крылаты дазор» і вучні малодшых класаў.

 Мэта акцыі – нагадаць, як важна падкормліваць птушак у зімовыя дзянькі. У гэты час яны затрачваюць больш энергіі, кааб сагрэцца, і ежы ім трэба таксама больш. «Дазораўцы» загадзя развесілі кармушкі, падрыхтавалі ласункі для птушак.

Чым частаваць птушак?

Найлепшы корм для вераб’іных – несалёныя і нясмажаныя сланечнікавыя семкі. Чысціць іх не трэба. Можна зрабіць сумесь, дадаўшы да гэтых семак неапрацаванае проса і авёс.

Для сінічак і дзятлаў – свежае сала (толькі несалёнае!) – яны паласуюцца з задавальненнем. Кавалачкі сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, прывязаць да галінкі або падвесіць у сетачцы.

Вераб’і, зелянушкі, попаўзні і чыжы не адмовяцца ад арахісу (зноўжа – несалёнага і нясмажанага!)

Чым разнастайнейшым будзе пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да “застолля”.

Ад кожнага з нас залежыць, каб як мага больш птушак не засталіся галоднымі ў халады. Няхай да вашай кармушкі прыляціць як мага больш крылатых гасцей!

                                                 Ж.А. Валетка,

кіраўнік клуба «Крылаты  дазор»

Разделы сайта