Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2020

«Сэрцам роднага слова краніся…»

У суботу, 22 лютага, ў школьнай бібліятэцы ўвесь дзень гучала беларуская мова. З мэтай садзейнічання абуджэнню цікавасці да матчынай мовы, выхавання павагі і любові да роднага слова, гісторыі свайго народа для вучняў 4 – 8 класаў тут прайшло мерапрымства «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Школьнікі даведаліся пра гістарычны шлях роднай мовы – цудоўнай, багатай  спадчыны, якая стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў, пра пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года, сучасных пісьменнікаў, пісьменнікаў Случчыны, якія праслаўляюць роднае слова.

З цікавасцю дзеці глядзелі відыяролік «Родная мова», з захапленнем слухалі песню «Наша мова», з вялікім задавальненнем чыталі вершы на нашай мілагучнаймове.

Дзяўчынкі-старшакласніцы, члены валанцёрскага атрада «Юнацтва», Дзямідчык Дзіяна і Спірыдонава Ангеліна дапамаглі ўзнавіць веды пра вусную народную творчасць: прыказкі, прымаўкі, загадкі. А вучні 4 «А» класса паказалі сцэнку «Фанабэрысты мухамор».

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галко Наталля Ўладзіміраўна прызвала прысутных размаўляць на беларускай мове не толькі на ўроках, але і дома, сярод родных, блізкіх, сяброў.

Яшчэ раз усе ўдзельнікі мерапрыемства ўпэўніліся, як прыгожа і душэўна гучыць роднае беларускае слова. Адзінай была іх думка: беларуская мова мілагучная і якравая, на ёй можна выказацца поўна, дасканала і зразумела. Гэта адна з найпрыгажэйшых моў ў свеце, а каб яе ведаць, на ёй размаўляць, трэба яе старанна вучыць і не цурацца роднай матчынай мовы. І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы, і вучні з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца, верыцца у тое, што будзе жыць наша прыгожая беларуская мова!

 

Другiя фотаздымкi

 

Вуйма Л.В., бібліятэкар школы

Разделы сайта