Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2021

«Вечар школьных сяброў»

Традыцый у жыцці нашай школы шмат. Адной з іх з’яўляецца вечар сустрэчы з выпускнікамі, які адбыўся ў гэтым навучальным годзе 6 лютага. Такое святочнае мерапрыемства  праходзіць штогод. А як жа інакш, бо кожны год спіс выпускнікоў папаўняецца новымі імёнамі. І вядома, гэтыя хлопцы і дзяўчаты жадаюць сустрэцца са сваімі педагогамі, адзін з адным, падзяліцца ўспамінамі аб школе і ўражаннямі аб новым студэнцкім жыцці.

Цёплыя і шчырыя словы прывітання да ўсіх прысутных дырэктара навучальнай установы Лабанавай Антаніны Дзмітрыеўны, кветкі для любімых настаўнікаў, цікавыя ўспаміны, фотаздымкі на памяць, словы вядучай  Сініцы Алены Паўлаўны…   На некалькі гадзін нашы выпускнікі зноў сталі школьнікамі.

     Мне вельмі прыемна было сустрэцца з выпускнікамі апошняга           выпуску- 2020. Гэта дзеці, якія зусім  нядаўна былі вучнямі, а зараз сталі ўжо студэнтамі,  дзякуючы агульным намаганням усіх настаўнікаў, якія вучылі іх. Першыя настаўнікі Ломец Алена Генадзьеўна і Коршак Таццяна Аляксандраўна заклалі грунтоўны падмурак ведаў. У сярэдніх класах разам з Нічыпаровіч Аленай Сяргееўнай мы фарміравалі ў душах дзяцей самыя лепшыя маральныя якасці. Заўсёды была побач  і дапамагала ва ўсіх справах сацыяльны педагог і мама вучаніцы класа Сергіеня Ірына Сцяпанаўна.  У выніку  вучні    сталі студэнтамі розных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь:

Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – Рудзько Дарья;

Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь– Барысавец Яўгеній, Бурак Аліна;

Баранавічскага дзяржаўнага ўніверсітэта – Сергіеня Ксенія, Сеўрук Валерыя, Сеўрук Уладзіслаў;

Беларускага  дзяржаўнага  педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – Матыліцкая Вераніка, Філіпчык Вадзім;

Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і яго  філіяла «Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж»  –  Абраменя Дзмітрый, Венская Дзіяна, Вярбіцкі Іван, Лабанаў Аляксандр;

Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта – Гацько Ягор;

Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі – Дубіцкая Юлія;

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў – Місюк Юлія;

Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь – Купрацэвіч Станіслаў;

Маладзечанскага таргова-эканамічнага каледжа – Хілько Данііл;

Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа – Варанцова Кацярына;

Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа – Чырыч Руслан;

Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа – Гарбацэвіч Аляксандр;

Слуцкага дзяржаўнага каледжа – Мурашка Дар’я;

Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа – Губановіч Анастасія.

Хількевіч Таццяна вучыцца ў Вышэйшай школе Прадпрымальніцтва і Адміністрацыі ў Любліне (Польша). Аксёнава Ганна закончыла курсы па спецыяльнасці « Повар»  і ўжо працуе ў адной з арганізацый горада Слуцка.

Я вельмі ганаруся сваімі вучнямі і вельмі рада была сустрэцца з імі. Атмасфера радасці і добрага настрою зрабілі сустрэчу незабывальнай

 

Класны кіраўнік

Расінская Галіна Міхайлаўна.

Разделы сайта