Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2021

Наша мілая мова

 У  рамках Тыдня беларускай, рускай  мовы і літаратуры  Гучы, наша родная мова!” 18 лютага  вучні 5 класаў прынялі ўдзел у гульні “Наша мілая мова”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы вучні  чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы.  Кожны правільны адказ ацэньваўся пэўнай колькасцю балаў. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць.  Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.

Кандраценя А.Л.

Разделы сайта