Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Дзень роднай мовы

Святочнымі мерапрыемствамі ў шосты школьны дзень завяршыўся  тыдзень роднай мовы. Прыгожа гучала беларускае слова з вуснаў удзельнікаў свята“Гімн роднай мове.” Звонкія радкі класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў не пакінулі абыякавымі нікога.

Не засталіся ў баку вучні 5 класа. Яны прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні “Адчыні таямніцу роднага слова” і даказалі: хто любіць сваю зямлю, народ, той ганарыцца мовай.

Пазнавальна і вельмі цікава прайшлі алімпійскія гульні “Ведай роднае слова” сярод вучняў 8 класа.

Усе мерапрыемствы былі прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Яны садзейнічалі выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі і любові да роднай мовы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта