Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Дзень роднай мовы ў школьнай бібліятэцы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сампаўднаму ўнікальная мова.

Наша школьная бібліятэка таксама не засталася ўбаку ад гэтага свята і дапамагла вучням пашырыць свае веды пра багацце роднай мовы.

Навучэнцы розных класаў праявілі сябе, выпрабоўваючы сілы ў веданні літаратуры, гісторыі, геаграфіі  і музыкі сваёй роднай Беларусі. А якаю асалоду атрымалі  дзеці ад мілагучнасці беларускай мовы, слухаючы вершы і песні! 

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў усё яшчэ раз пераканаліся, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе юнацтва на творчыя ініцыятывы.

 відэаматэрыялы 

З Днём роднай мовы!

Жадаем усім – што б у жыцці ні здарылася і як бы ні склаўся лёс –заўсёды ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднай мовы. Няхай мова дапамагае душы выказваць радасць, в сэрцу – гаварыць пра каханне і дабрыню.

Разделы сайта