Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Беларускія гульні ў шосты школьны дзень

Вучняў нашай школы вельмі зацікавіў спартыўна-адукацыйны праект «Беларусіяда»: спаборніцтвы па беларускіх спартыўных гульнях, заснаваных на прынцыпах беларускіх традыцый. Менавіта таму 20 лютага шосты школьны дзень – Дзень роднай мовы – быў прысвечаны народным гульням.

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца узаемадзейнічаць у калектыве.

Беларускія народныя гульні рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць ў іх неабходныя фізічныя навыкі: удасканальваюць навыкі бегу, хадзьбы па крузе, скачкі, развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць, выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Напрыклад, у час гульні «Кошка і мышка» дзеці па лічылцы выбіралі кошку і мышку. Усе астатнія, узяушыся за рукі, станавіліся ў круг. Круг размыкалі ў двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзілася ў крузе, а кошка – па-за кругам. Па сігнале кошка імкнулася злавіць мышку. Гульня атрымалася захапляльнай і займальнай і ад душы павесяліла дзяцей.

Разделы сайта