Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2023

Музейны ўрок «Чароўны куфэрак»

23 кастрычніка з мэтай стварыць умовы для знаёмства навучэнцаў з прадметамі этнаграфіі і побыту продкаў, з нацыянальнай культурнай спадчынай з вучнямі 9-х класаў быў праведзены музейны ўрок «Чароўны куфэрак».

Урок пачаўся з матывацыйнай размінкі, калі дзеці перадавалі з рук у рукі верацяно са словам-пажаданнем.

Потым з дапамогай «незвычайнага» верацяна адкрылі «чароўны» куфэрак. Адтуль народны балагур Несцерка даставаў цуды нашых продкаў: палатно, лён, прыказкі, слуцкі пояс, адзенне, кнігу з вершам Янкі Купалы «Лён», канверт з загадкамі ад дзеда Мікіты, песню «Ох і сеяла Ульяніца лянок».

У канцы музейнага ўрока прадэманстравалі сімвалічную сцежку занятку з ключавымі словамі.

Мерапрыемства спрыяла актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, стварэнню станоўчай матывацыі для вывучэння народнай спадчыны і культуры, садзейнічала развіццю творчых задаткаў навучэнцаў, выхоўвала павагу да продкаў, майстроў-умельцаў, іх таленту.

 

Разделы сайта