Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У рамках тыдня беларускай мовы “Родная мова – душа народа”ўбібліятэцы школы прайшоў конкурс чытальнікаў “Родная мова – крыніца празрыстая” сярод навучэнцаў 2-4 классаў. Дзеці старанна падрыхтавалі вершы. Пераможцамі конкурсу сталі Герасімчук Златаслава 2 “Б” клас, Фядосава Дар’я 2 “В” клас , Безродній Канстанцін 3 “В” класс.
Кракасевич О.Л.