Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2018

“Званы Хатыні”

Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слуцка” прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю з дня трагедыі вёскі Хатынь.

У лютым 2018 года вучні 9 “Б” класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Расінскай Г.М. прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”. На конкурс прадстаўлена даследчая работа ў намінацыі “Сёстры Хатыні”, у якой адлюстраваны звесткі пра вёскі Бярэзінец, Гондарава, Крушнік, Лявішча, Пераходы, Фандзееўка Слуцкага раёна, якія былі спалены фашысцка-нямецкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. А 24 сакавіка 2018 года для вучняў 9 “Б” класа прайшоў урок-рэквіем пад назвай “Званы Хатыні”, прысвечаны 75-годдзю хатынскай трагедыі, на якім яны азнаёміліся з дакументальнымі фактамі з жыцця жыхароў спаленай вёскі, быў прадэманстраваны хранікальна-дакументальнага фільм “І будзе жыць Хатынь…” (“Белвідэацэнтр”).

Хвілінай маўчання ўшанавалі вучні памяць ахвяр вёскі Хатынь, якая з’яўляецца помнікам усім вёскам, знішчаным фашыстамі на тэрыторыі Беларусі. Сёння мемарыяльны комплекс наведваюць людзі з розных краін свету, каб памаўчаць, паслухаць званы і ніколі не забыць трагедыю.

 

Расінская Г.М., класны кіраўнік 9 “Б” класа

Разделы сайта