“Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну” – пад такім дэвізам праходзіць рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Раённы этап адбыўся 20 красавіка 2018 года ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы. Гучалі самыя прыгожыя словы пра Бацькаўшчыну. Члены журы ацэньвалі глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту, артыстызм выканання.
Расінская Г.М.