Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2019

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

У нашай школе з 18 па 23 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску.”

   Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная наша мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, "губляюцца” асабістыя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах… І, каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у нашай школе з 18 па 23 лютага прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску.”

Другiя фотаздымкi тыдня

   З першага дня вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску.” Цікава прайшла віктарына “Па Краіне гукаў і літар”, інтэлектуальная гульня “Хто жадае стаць выдатнікам”, інфармацыйныя гадзіна “Жывая спадчына народа – мова ”, вусны часопіс “Слова роднае, слова слаўнае”. Кожны дзень быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтага тыдня.

Другiя фотаздымкi віктарыны

   Завяршылі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры алімпійскія гульні “Ведай роднае слова.” У гульнях прынялі удзел вучні 6 класаў. У ходзе мерапрыемства гучала роднае слова на тэму Радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы. Вучні яшчэ раз зразумелі, што без мовы не будзе беларускага народа. Яны пажадалі, каб беларуская мова гучала заўсёды з нашых вуснаў, каб яна заставалася такой мілагучнай, каб яе пачулі нашы нашчадкі.

     Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ — такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

 

А.Л. Кандраценя, кіраўнік МА настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта