У рамках Тыдня беларускай, рускай мовы і літаратуры “Гучы, наша родная мова!” 18 лютага вучні 5 класаў прынялі ўдзел у гульні “Наша мілая мова”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы вучні чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі фразеалагізмы. Кожны правільны адказ ацэньваўся пэўнай колькасцю балаў. Вучні добра адказвалі на пытанні, праявілі здагадку і кемлівасць. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.
Кандраценя А.Л.