Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.10.2021

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

28 кастрычніка вучні школы наведалі літаратурны музей Максіма Багдановіча.   Музей размясціўся  у  адным з самых прыгожых месцаў у Мінску – Траецкім прадмесці. Ён прысвечаны жыццю і творчасці паэта, які амаль усё жыццё пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны, але ўсе яго творы былі прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы.

Падчас цікавай экскурсіі вучні  змаглі даведацца пра цікавыя  факты з біяграфіі Максіма Багдановіча і яго сям’і, пра якія не прачытаеш у падручніку,  паслухаць песні на словы знакамітага беларускага паэта. Напрыклад, усім вядома, што Максім Багдановіч – аўтар адзінага прыжыццёвага паэтычнага зборніка “Вянок”, а пасля наведвання музея вучні даведаліся, якія яшчэ зборнікі планаваў выдаць таленавіты паэт: “Маладзік” ці “Красавік” (паэт не вызначыўся ў назве), “Пярсцёнак”, “Шыпшына” і рускамоўны зборнік “Полынь-трава”. Музей Максіма Багдановіча насычаны не толькі цікавым мастацкім матэрыялам, але і разнастайнымі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі. Вучні ацанілі чароўнае люстэрка, у якое глядзіш і бачышь сябе побач з Максімам Багдановічам. Спадабаўся і праект “Дакраніся да паэзіі”, калі можна прачытаць вершы са зборніка “Вянок”, напісаныя почыркам аўтара. Праслухаўшы захапляльны расказ экскурсавода, вучням захацелася яшчэ раз пагартаць зборнік “Вянок”, перачытаць вядомыя вершы.

Класны кіраўнік 9 “Б”

Кандраценя А.Л.

Разделы сайта