Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Жыве ў вяках роднае слова

У нашай навучальнай установе з 21 лютага праходзіць Тыдзень беларускай, рускай мовы і літаратуры.’Жыве ў вяках роднае слова’.

Тыдзень пачаўся  менавіта 21 лютага,  таму  што ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Вучням і настаўнікам школы быў прадстаўлены інформ-дайджэст пра Дзень роднай мовы.Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы,няма мовы без народа.І беларусы не выключэнне.

Вучнямі і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры  была аформлена інфармацыйная выстава “З любоўю да роднага слова”.

Народныя героі Саўка ды Грышка прапанавалі ў гэты дзень паўдзельнічаць у паэтычным вернісажы “Роднае слоўца як сонца”.

Музычны перапынак “Песня-душа народа” сабраў аматараў беларускай песні.На жывой мілагучнай  роднай мове гучалі песні пра нашу Радзіму-Беларусь.

Свята роднай мовы прайшло насычана,цікава і запамінальна

Кандраценя А.Л.

Расінская Г.М.

Шаціленя К.М.

Разделы сайта