Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2022

У госці да любімага песняра…

Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці горада Мінска ў ціхім падворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны.

Тут, на сядзібе Коласа, у зялёным куточку адчуваецца атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка.

26 красавіка 2022 года вучні школы наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

У музеі вучні пазнаёміліся з тым, як жыў Кастусь Міцкевіч у розныя часы, якая ў яго была сям’я; даведаліся аб вучобе ў настаўніцкай семінарыі, аб працы настаўнікам, першых творах пісьменніка і падручніках, якія выдаў Канстанцін Міхайлавіч.

У мемарыяльнай частцы, якая знаходзіцца на другім паверсе музея, узноўлены інтэр’ер пакояў, дзе жыла сям’я Коласа. Атмасферу побыту ствараюць канапа, на якой сядзеў Колас, першы тэлевізар, рабочы стол, за якім працаваў, кнігі, якія Якуб Колас чытаў, падарункі сяброў-пісьменнікаў да 70-гадовага юбілею.

Літаральна ўсё было цікава вучням!

Класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу ў 2022 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння.

           Расінская Г.М., Кандраценя А.Л., Сініца А.П., Шаціленя К.М.

Разделы сайта