Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.05.2022

XV Майскія Віткаўскія чытанні

Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько, 16.05.1911-05.07.1996) - гэта імя адно з самых значных у гісторыі сучаснай беларускай літаратуры. Творчасць гэтага майстра са Случчыны рознабаковая: ён паэт і празаік, драматург і перакладчык, казачнік і публіцыст, крытык, сатырык і журналіст. З 1996 года Васіля Віткі няма разам з намі. Але ёсць яго кнігі, а, значыць, ёсць магчымасць далучыцца да спадчыны пісьменніка праз яго творы. Хто лепш за ўсіх раскажа пра паэта? Толькі яго творчасць.

Сёлетнія чытанні, прымеркаваныя да 111-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка, прайшлі ў школьнай бібліятэцы. Вучні чацвёртых класаў далучыліся да спадчыны пісьменніка-земляка –сапраўднага майстра роднага слова. 14 мая 2022 года прайшоў конкурс чытальнікаў “Васіль Вітка-беларускі Андэрсен”. Пераможцамі конкурсу чытальнікаў сталі:

4 “А”клас – Патапеня Цімур, Цісецкі Ягор

4 “Б” клас – Вярбіцкая Кіра, Крылоў Данііл

4 “В” клас- Бартошык Ганна, Прымак Марыя

17 мая ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Майскіх Віткаўскіх   чытанняў, у якіх прынялі ўдзел вучні 4 “Б” класа. 

Бібліятэкар школы

Л.В.Вуйма

Разделы сайта