Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.05.2022

Літаратурны форум у гонар славутага земляка

Случчына - малая радзіма Васіля Віткі. Штогод да дня народзінаў пісьменніка і першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі ў Беларусі на працягу тыдня праходзіць шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Майскія Віткаўскія чытанні».

Сёлета ў іх прынялі ўдзел вучні 3 «А» класа. Малодшыя школьнікі загадзя рыхтаваліся да літаратурнага форума: вывучалі старонкі біяграфіі пісьменніка, чыталі творы славутага земляка, размяркоўвалі ролі для інсцэніровак вершаў. 19 мая ў школьнай бібліятэцы вучні прыхіліліся да чыстай крыніцы таленту Васіля Віткі. Віткаўская спадчына заўсёды будзе садзейнічаць узрастанню цікаўнасці да прыгожага пісьменства і беларускай літаратуры, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да роднага слова і Радзімы.

Ж.А.Валетка,

класны кіраўнік 3 «А» класа

Разделы сайта