Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.09.2022

Вытокі беларускага пісьменства

Для кожнага жыхара Беларусі першая  нядзеля  верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку –  нацыянальнае свята  беларусаў, якія з вялікай павагай ставяццада роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры...

Дзень беларускага пісьменства і друку стаў традыцыйным і ў нашай школе. Вось і сёння, 3 верасня, на пачатку вучэбнага года гэтае свята сабрала вучняў 7,8 і 10 класаў.Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэлектуальным аўкцыёне “Вытокі беларускага пісьменства” і атрымалі інфармацыю аб тым, што ў гэтым годзе XXIX Дзенгь беларускага пісьменства праходзіць 3 і 4 верасня ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці. Менавіта тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

У час мерапрыемства вучні даведаліся, што духоўны стрыжань свята – Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Інтэлектуальны аўкцыён паказаў, што славутая гісторыя забытая не будзе…

Расінская Г.М.

Кандраценя А.Л.

Шаціленя К.М.

Разделы сайта