Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы

Як ты дорага мне, мая родная мова…

Тыдзень роднай мовы праходзіў ў нашай школе з 19 па 23 верасня 2022 года. Напярэдадні тыдня, 16 верасня, вучні старэйшых класаў напісалі рэспубліканскі дыктант «Дзень народнага адзінства».

Для вучняў школы былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» стварыла вучням добры настрой ад гучання мілагучнай роднай беларускай мовы.

Вучні прынялі актыўны ўдзел у стварэнні віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове», а таксама ў стварэнні воблакаў слоў «Маё любімае слова па-беларуску».

Вялікую цікавасць у вучняў выклікала анлайн-апытанка «Спазнай Беларусь!». Прапанавалася адказаць на цікавыя пытанні. Дзеці знайшлі па контуры сваю краіну, успомнілі, якімі словамі заканчваецца Гімн Рэспублікі Беларусь, напісалі, дзякуючы якой птушцы Беларусь называюць «зямлёй пад белымі крыламі», вызначылі, якое возера называюць «Беларускім морам». А яшчэ ўспомнілі, у якім горадзе Віцебшчыны ўсталяваны помнік літары «Ў», нагадалі, хто з’яўляецца аўтарам знакамітага верша «Слуцкія ткачыхі» і ў якое свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішчы і шукаюць самую чароўную кветку шчасця.

У час анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай» вучні пазнаёміліся з відэасюжэтамі пра знакамітых беларусаў.

Пры правядзенні гастранамічнага фэста «Беларуская кухня» дзеці даведаліся, што асаблівасцю беларускай кухні з’яўляецца шырокае распаўсюджванне страў з бульбы, круп, грыбоў, агародніны, мяса. Вучні прапаноўвалі рацэпты прыгатавання клёцак, дранікаў, мачанкі, верашчакі.

Быў праведзены конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю».

З вялікім задавальненнем школьнікі прынялі ўдзел у адкрытай дыстанцыйнай акцыі «Чытаем вершы на роднай мове».

У час правядзення лінгвістычнага конкурсу «Родная мова ­– пашпарт беларуса» вучні папоўнілі свой слоўнікавы запас беларускімі словамі.

Свята мовы ў школе прайшло вельмі цікава і насычана. 

                                                               Расінская Г.М., Шаціленя К.М.

Разделы сайта