8 снежня ў 1 "В" класе прайшоў турнір "Таямніцы роднай мовы". Дзеці адгадвалі загадкі, стараліся знайсці прадметы па прыкметах, спрабавалі чытаць па-беларуску. І хаця яны робяць толькі першыя крокі па Краіне ведаў, але вельмі стараліся запомніць новыя беларускія словы. Малайцы!
Настаўніца Міхновіч Г. М.