Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2023

Конкурс чытальнікаў вершаў «Сэрцам роднага слова краніся...»

У суботу, 18 лютага, у школьнай бібліятэцы ўвесь дзень гучала беларуская мова. З мэтай  садзейнічання абуджэнню цікавасці да матчынай мовы, выхавання павагі i любові да роднага слова, гісторыі свайго народа для вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

3 цікавасцю дзеці глядзелі відэаролік «Родная мова», з захапленнем слухалі песню «Наша мова», з вялікім задавальненнем чыталі вершы на нашай мілагучнай мове.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галко Наталля Уладзіміраўна прапанавала прысутным размаўляць на беларускай мове не толькі на ўроках, але i дома сярод родных, блiзкix, сяброў.

Яшчэ раз усе ўдзельнікі конкурсу ўпэўніліся, як прыгожа i душэўна гучыць роднае беларускае слова. Адзінай была ix думка: беларуская мова мілагучная i яскравая, на ёй можна выказацца поўна, дасканала i зразумела. Гэта адна з найпрыгажэйшых моў у свеце, але каб яе ведаць, на ёй размаўляць, трэба яе старанна вывучаць. І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да ix адносяцца, верыцца ў тое, што будзе жыць наша прыгожая беларуская мова.

Выказываем словы ўдзячнасці намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Галко Наталлі Уладзіміраўне, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Шацілені Кацярыне Мікалаеўне, Расінскай Галіне Міхайлаўне, настаўнікам пачатковай школы, вучням 10 класа Долбік Наталлі і Якаўчыку Глебу за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.

Загадчык бібліятэкі школы Л.В.Вуйма

Бібліятэкар школы В.Л.Кракасевіч

Разделы сайта