Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі. 

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

 Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю  жыцця век.

Віктар Швед

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з 2000 года.Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшлі розныя мерапрыемствы: інформ-дайджэст “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, алімпійскія гульні “Ведай роднае слова”, акцыя “Смак беларускай мовы”. У школьнай  бібліятэцы для вучняў і настаўнікаў працавала кніжная выстава “Мова ў спадчыну” Вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі прынялі актыўны удзел у мерапрыемствах.  Увесь дзень  у  школе  гучала роднае слова на тэму Радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы.

Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ.  Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

 

                Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Разделы сайта