Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.05.2023

XVI Майскія Віткаўскія чытанні

Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) (16.05.1911-05.07.1996) – гэта імя адно з самых значных у гісторыі сучаснай беларускай літаратуры.

Творчасць гэтага майстра са Случчыны – рознабаковая: ён паэт і празаік, драматург і перакладчык, казачнік і публіцыст, крытык, сатырык і журналіст.

З 1996 года Васіля Віткі няма разам з намі, але ёсць яго кніга, а, значыць, ёсць магчымасць далучыцца да спадчыны пісьменніка праз яго творы. Хто лепш за ўсіх раскажа пра паэта? Толькі яго творчасць.

 

Сёлетнія чытанні, прымеркаваныя да 112-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка, прайшлі ў школьнай бібліятэцы. Вучні нашай школы далучыліся да спадчыны пісьменніка – сапраўднага майстра роднага слова. Яны прачыталі яго вершы, апвяданні, казкі, лічылкі і скарагаворкі.

Біліятэкары школы Л.В. Вуйма

                             В.Л. Кракасевіч

Разделы сайта