Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Вучні 1 “А” класа пабывалі ў музеі этнаграфіі, каб пазнаёміцца з калекцыяй этнаграфічных матэрыялаў, звязаных са Слутчынай. Першакласнікі ўбачылі нацыянальныя касцюмы, прадметы хатняга ўжытку, узоры ткацтва, пляцення і дрэваапрацоўкі. Малодшыя школьнікі не толькі даведаліся пра назвы і прызначэнне прадметаў, але патрымалі іх у руках. Дзеці з задавальненнем выканалі некалькі дзеянняў: неслі гляк і гаршчок, вымяралі вагу, спрабавалі дастаць хлеб з печы, памыць і адпрасаваць бялізну. Цікавая і змястоўная экспазіцыя дала маленькім наведвальнікам поўнае ўяўленне пра побыт і заняткі сельскіх жыхароў Слутчыны.
Ж.А.Валетка,
класны кіраўнік