Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.04.2024

ХIII педагогический марафон "Педагог, качество, доступность и развитие"

8 красавіка ў школьным музеі для вучняў была праведзена інтэрактыўная экскурсія "Дзівосны свет нашых продкаў". Для правядзення экскурсіі была выкарыстана экспазіцыя "Лён любіць паклон",

На пачатковым этапе экскурсаводы пазнаёмілі дзяцей з назвамі экспанатаў, пры дапамозе якіх апрацоўвалі лён. У тэарэтычнай частцы расказалі пра будову экспанатаў і іх прызначэнне. У практычнай частцы з дапамогай экскурсаводаў- старшакласнікаў дзеці паспрабавалі свае сілы ў апрацоўцы льну.         

                     

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікам мерапрыемства была прапанавана віктарына "Чаму лён любіць паклон?"         

Удалося стымуляваць цікавасць да школьнага музея, да дзівоснага свету нашых продкаў. Кніга водгукаў музея папоўнілася новымі запісамі:  "Як цікава было даведацца пра тыя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі пры апрацоўцы льну,  самім паспрабаваць сябе ў гэтай нялёгкай працы. Дзякуем экскурсаводам за цікавую сустрэчу з мінулым".

К.М.Шаціленя

Разделы сайта