Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2016

Конкурс чытачоў

20 лютага 2016 года да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы сярод вучняў 5-8 класаў прайшоў конкурс чытачоў “Родная мова-крыніца празрыстая”.

Другія фотаздымкі

  Актыў бібліятэкі пазнаёміў школьнікаў з творчасцю пісьменнікаў Случчыны, пісьменнікаў — юбіляраў 2016 года, сучасных пісьменнікаў із вершамі,напісанымі  настаўнікамі СШ №9 г. Слуцка Валетка Жаннай Аляксандраўнай і Шаціленяй Кацярынай Мікалаеўнай.

  Школьнікі праглядзелі прэзентацыю ”Родная мова”, праслухалі запіс песні ”Наша мова” (муз. Сяргея Макея, словы Алеся Ставера).

  Удзельнікі конкурсу з задавальненнем чыталі вершы пра родную мову.Падведзены вынікі, уручаны ўзнагароды. Член журы Ірына Валянцінаўна Шклярэўская заклікала прысутных размаўляць на беларускай мове не толькі на ўроках, але і дома, сярод родных, блізкіх, сяброў.

  Конкурс садзейнічаў развіццю цікавасці да нашай цудоўнай, пявучай, роднай мовы.

 

Бібліятэкар  Л.В. Вуйма

Разделы сайта