Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.02.2017

Віншуем Сямёнаву Таццяну Валер’еўну

У абласным конкурсе на лепшую сувенірную работу “Навагодняя ёлка” ў намінацыі “Змешаная тэхніка” Сямёнава Таццяна Валер’еўна заняла І месца.

Згодна з планам работы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на 2016/2017 год і з мэтай далейшага развіцця выяўленчай    і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мінскай вобласці з 28 лістапада па 30 снежня 2016 года адбыўся абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах і студый выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, выкладчыкаў дысцыплін выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 

На конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў агульнай сярэдняй,дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

На падставе рашэння журы і палажэння аб правядзенні абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу  “Навагодняя ёлка” ў намінацыі “Змешаная тэхніка” Сямёнава Таццяна  Валер’еўна  , педагога ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слуцка”, заняла І месца.

Разделы сайта