Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.12.2018

Падарожжа па краіне Мовазнавіі

У час зімовых канікул 26 снежня 2018 года для вучняў 10 класа прайшло мерапрыемства “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”.

Інтэлектуальная віктарына дала магчымасць вучням з задавальненнем падарожнічаць па таямнічым царстве роднай мовы.

Мерапрыемства прайшло на высокім уздыме. Вучні ўпэўніліся, што родная мова–скарб, які неабходна берагчы і прапагандаваць, бо мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад і адыгрывае вялікую ролю ў жыцці людзей. Праз яе чалавек пазнае навакольны свет, яна звязвае яго з іншымі людзьмі, што стварае магчымасць атрымання інфармацыі і абмену ёю. Уся гісторыя развіцця чалавецтва–гэта найперш гісторыя моўных зносін, люстэрка жыцця і працы народа.

Асаблівую ролю адыгрывае родная мова. Яна ёсць у кожнага чалавека, яе ён засвойвае з ранняга дзяцінства ад бацькоў, яна застаецца з ім на ўсё жыццё,   праз яе ён усведамляе сваю прыналежнасць да пэўнага народа.

                                                                                                     Расінская Г.М.

Разделы сайта